РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ЭКЗАМЕНА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ
ДА ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ЭКЗАМЕНА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
  Заданні тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:

Мова. Маўленне. Тэкст.

Арфаэпія і арфаграфія.
Лексіка і фразеалогія.
Словаўтварэнне і арфаграфія.
Марфалогія і арфаграфія.
Сінтаксіс і пунктуацыя.
Для паспяховага выканання тэставай работы неабходна ведаць:
правапіс галосных;
правапіс й, ы пасля галосных;
прыстаўныя гукі;
правапіс у – ў;
правапіс мяккага знака і апострафа;
правапіс спалучэнняў зычных;
правапіс вялікай літары;
напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
правапіс канчаткаў назоўнікаў;
ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
ужыванне часоў дзеясловаў;
правапіс лічэбнікаў;
ужыванне і правапіс займеннікаў;
правапіс прыслоўя;
ужыванне і правапіс прыметнікаў;
ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
адасабленне даданых членаў сказа;
пабочныя і ўстаноўныя словы, зваротак;
параўнальны зварот;
просты і складаны сказ;
віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
аднародныя члены сказа;
спосабы перадачы чужой мовы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
-  знаходзіць у словах арфаграмы;
-  вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
-  правільна ставіць націск;
-  вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
-  бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных норм;
-  вызначаць стылістыную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
- аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
-  бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча-вобразныя сродкі тэксту.
 Для таго каб пэўна і паспяхова выканаць заданні тэста, карысна:
- спакойна абдумаць пытанні;
- рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля – больш складаныя;
- не спіяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;
- правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.
Паспяховасць выканання тэставых заданняў забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.
Пры падрыхтоўцы да тэсціравання выкарыстоўвайце дапаможнікі з тэстамі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.